Грамадства2323

У Оршы прачыталі пасланне нашчадкам з 1969 года. Беларускамоўнае. І заклалі новае — рускамоўнае

Ліст 50 гадоў захоўваўся ў капсуле, закладзенай у сцяну будынка Аршанскага райвыканкама, піша Радыё Свабода.

На мармуровай шыльдзе, якой было адзначана гэтае месца, быў напісаны запавет: ускрыць 1 студзеня 2019 году. Сёньняшнія ўлады запавет парушылі: капсулу ўскрылі толькі 8 студзеня.

З гэтай нагоды каля райвыканкаму зладзілі мітынг, сабраўшы каля 300 жыхароў гораду. Паводле тэксту ліста, да іх зьвярталася ўсё 100-тысячнае насельніцтва тагачаснай Воршы.

«Ворша — наша любоў, наша гордасьць, наша баявая, рэвалюцыйная і працоўная слава. Для вас яна — гісторыя», — гаварылася ў допісе, агучаным старшынём райвыканкаму Ігарам Ісачанкам, які асабіста ўскрыў капсулу. 50-гадовы ліст быў напісаны па-беларуску, і некаторыя выразы маглі б прагучаць і ў прамовах сучасных чыноўнікаў:

«Мы завяшчаем вам: ганарыцеся горадам, які будавалі мы. Ён часьцінка нашай Радзімы, а Радзіму трэба любіць».

Пасланьне пачыналася віншаваньнем «зь вялікім сьвятам 50-годзьдзя БССР і Кампартыі Беларусі», а заканчвалася зваротам да нашчадкаў, якія ў 2019 годзе мусілі б жыць у «сьветлай будучыні»: «Мы бачым у вас рысы людзей камунізму».

Гістарычны ліст і капсулу перадалі ў Музэй гісторыі і культуры, а замест старой капсулы ў сьцяну заклалі новую, з чарговым пасланьнем да нашчадкаў, якое трэба будзе дастаць яшчэ праз 50 гадоў. Новае пасланьне напісанае па-расейску.

Тэкст ліста быў агучаны, у ім гаворыцца пра надзеі на лепшае і перамогу над жыцьцёвымі цяжкасьцямі. Але даведацца зьмест пасланьня змаглі толькі прысутныя на мітынгу. Як сказалі ў райвыканкаме, гэты тэкст нідзе друкавацца ня будзе. Чыноўнікі спадзяюцца, што будынак прастаіць яшчэ 50 гадоў.

Каментары23

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Ты зачапіла маю радзіму — і гэта подла». Рэперка з Беларусі запісала адказ Інстасамцы. Моладзь цяпер масава здымае пад яго тыктокі15

«Ты зачапіла маю радзіму — і гэта подла». Рэперка з Беларусі запісала адказ Інстасамцы. Моладзь цяпер масава здымае пад яго тыктокі

Усе навіны →
Усе навіны

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

Хто такі Джэйсан Дэрула, якога прэм’ер Турчын вадзіў па Доме ўрада8

Олівер з ЗША вывучыў беларускую мову, бо даведаўся, што яго продкі з Магілёва57

«Выйшаў з бальніцы з дзвюма адкрытымі ранамі». Беларусу ў Польшчы зрабілі аперацыю, а праз два дні выпісалі12

Расія ўдарыла па некалькіх абласных цэнтрах Украіны

«Дурная выдумка». Макрон падаў у суд на жанчыну, якая назвала яго жонку мужчынам

На Брэстчыне зноў шукаюць магчымасці пазбавіць прыгажэнны помнік ахоўнага статусу. Загад паступіў зверху4

Цела загінулага матацыкліста два дні ляжала на ўзбочыне, бо паліцыі Польшчы і Літвы не змаглі дамовіцца паміж сабой7

Стала вядома, пра што сёння гаварылі ўкраінцы і расіяне ў Стамбуле1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ты зачапіла маю радзіму — і гэта подла». Рэперка з Беларусі запісала адказ Інстасамцы. Моладзь цяпер масава здымае пад яго тыктокі15

«Ты зачапіла маю радзіму — і гэта подла». Рэперка з Беларусі запісала адказ Інстасамцы. Моладзь цяпер масава здымае пад яго тыктокі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць