08.01.2019 / 15:40

18-гадовая казахская блогерка знялася аголенай у нацыянальных упрыгожаннях. Цяпер яе цкуюць 19

Блогерка Шырын Нарчаева стала вядомай пасля правакацыйнай фотасесеіі, дзе яна здымалася без верхняга адзення, але ў нацыянальных казахскіх упрыгожаннях. Многія ў Кахастане палічылі гэта абразай краіны і жанчын.

Шырын Нарчаевай 18 гадоў, а родам яна з горада Тараз, што ў паўднёвым Казахстане.

«Цела для мяне ўсяго толькі абалонка. Няма чаго саромецца — грудзі ёсць у кожнай дзяўчыны, мы ўсе аднолькавыя», — сказала сама Шырын.

Дзяўчыне пасыпаліся пагрозы ў сацыяльных сетках. А мужчыны мястэчка Сарбастау Алмацінскай вобласці нават выйшлі на адмысловы мітынг, каб асудзіць юную блогерку.

Некалькі дзясяткаў жыхароў пасёлка ў відэазвароце абвінавацілі дзяўчыну ў бессаромнасці і заклікалі стаць на шлях выпраўлення, пакуль не позна. «Сваім раздзяваннем яна абразіла не толькі казахскі народ, але і ўвесь жаночы род», — сказалі жыхары Сарбастау.

ЗП

27
Непрыхвасьцень / Адказаць
08.01.2019 / 15:57
А только так и нужно фотографироваться! ужасный, ужасный и нетолерантный казахстан!
11
Werden / Адказаць
08.01.2019 / 16:32
Прыгожая дзяўчына.
9
Pavieł Hančar / Адказаць
08.01.2019 / 16:57
Клёва ж.
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру