08.01.2019 / 18:41

Сабакі-робаты на беспілотным электрамабілі будуць ажыццяўляць дастаўку паштовых пасылак. Як гэта выглядае? ФОТЫ 8

У ЗША прадставілі новы аўтаномны спосаб дастаўкі пасылак або ежы — беспілотныя аўто будуць развозіць робатаў-сабак, а тыя будуць выконваць уласна ролю кур'ера, паведамляе TechCrunch.

Тэхналогію, якая ў найбліжэйшыя гады можа стаць штодзённай, прадставіла кампанія Continental на выставе спажывецкай электронікі CES (Consumer Electronics Show) у Лас-Вегасе.

Праект прадугледжвае, што беспілотнік CUbE (Continental Urban Mobility Experience) будзе прывозіць робатаў-сабак, куды неабходна, а тыя будуць дабірацца да атрымальнікаў.

У кампаніі адзначылі, што такая тэхналогія вельмі эфектыўная і можа кардынальна змяніць сферу дастаўкі.

3
Свободный / Адказаць
08.01.2019 / 18:52
Ой госпади наняли бы почтальона за 300р и норма ещё марочаться)))
1
Зiма / Адказаць
08.01.2019 / 19:15
Харошыя сабакi. Не гадзяць не кусаюцца.
0
Трактарыст-максімаліст / Адказаць
08.01.2019 / 20:13
А у Шабаны? Такога сабаку пад паху і на ўцёкі... Хай участковый шукае потым гэтага сабаку.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру