08.01.2019 / 20:22

У Магілёве жанчына расклейвала аб'явы, у якіх пісала гадасці пра канкурэнта — справа дайшла да суда

Магілёўская прадпрымальніца, каб захаваць сваіх кліентаў, размясціла ў паштовых скрынях, ліфце, на дошцы аб'яў і электрычных шчытах шматкватэрнага дома інфармацыйныя ўлёткі з недакладнымі звесткамі пра канкурэнта на рынку мантажных работ.

У выніку канкурэнт не змог скласці дагавор на абслугоўванне дамафона з жыхарамі дома.

Пастановай суда прадпрымальніца прызнана вінаватай у выкарыстанні нядобрасумленных правілаў у дачыненні да канкурэнта. На яе накладзены штраф у памеры 100 базавых велічынь (2450 рублёў).

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру