08.01.2019 / 20:40

У Эстоніі з'явіліся правакацыйныя плакаты «Тут толькі рускія» 6

Плакаты з надпісамі «Тут толькі рускія» і «Тут толькі эстонцы» на рускай і эстонскай мовах з'явіліся на трамвайных прыпынках Таліна, каб прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы раз'яднанасці краіны. Пра гэта паведаміла лідарка партыі Eesti 200 Крысціна Калас, паведамляе Postimees.

«Расколатае грамадства — наша рэальная праблема. Хай першым кіне ў мяне камень той, хто скажа, што сэнс плакатаў не з'яўляецца праўдай», — сказала яна.

Калас дадала, што гэта была спланаваная акцыя. «Я прашу прабачэння ва ўсіх, каго закранулі гэтыя плакаты. Мэта Eesti 200 — каб у будучыні больш ніколі не было прычын для размяшчэння падобнай рэкламы», — сказала на заканчэнне палітык.

Рускія — найбуйнейшая этнічная меншасць Эстоніі. Пры гэтым доля рускіх сярод грамадзян Эстоніі ніжэйшая за іх долю сярод усяго насельніцтва краіны, паколькі грамадзянамі ў 1990-я былі прызнаныя толькі грамадзяне даваеннай Эстонскай Рэспублікі, а таксама іх нашчадкі.

6
metsavend / Адказаць
08.01.2019 / 21:34
Предвыборный трюк Кристины Каллас, не более того. Содержание плакатов вовсе не отражает действительность,  а сами плакаты нарушили закон о рекламе - об этом уже заявил Департамент предпринимательства. Что до самой Кристины Каллас, то эта дама уже прославилась своими скандальными (я бы сказал - пророссийскими) заявлениями, о чём в связи с этими плакатами напомнил министр Урмас Рейнсалу в открытом письме фигурантке скандала: здесь и попытка перенести ответственность за беспорядки во время переноса Бронзового солдата на правительство Эстонии (эфэсбэшники скромно улыбаются), и терпимость, я бы даже сказал, доброжелательность к георгиевско-ленточной вакханалии, и терпимость к безудержному, зачастую пьяному, совершенно не к месту размахиванию российскими флажками. Терпимость к подобным выходкам может сыграть злую шутку, а эти провокационные плакаты Кристины Каллас - бальзам на душу кремлёвским пропагандистам. Издержки демократии в чистом виде. Что делать? Если закон нарушен - наказать. Если нет - остаётся надеяться на мудрость избирателя. Или хотя бы на его брезгливость: кто станет голосовать за кандидата с нечистой совестью, который занимается грязными делами? 
3
Niemand / Адказаць
08.01.2019 / 22:15
За спробы разыграць на выбарах расейскую карту - біць па лапах адразу. А, магчыма, і не толькі па лапах. Тым больш у Балтыі.
2
алекс / Адказаць
08.01.2019 / 22:21
На каго працуе гэтая спадарыня? Пытанне рытарычнае ... Калі яна так званая карысная ідіётка, то справы яшчэ горш((
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру