У Гродне завяршылі рамонт аднаго з самых старажытных дзейных храмаў Беларусі — Свята-Барыса-Глебскай Каложскай царквы XII стагоддзя. Сёння прайшоў малебен, прысвечаны заканчэнню ўнутраных рамонтных работ у храме, перадае карэспандэнт БелТА.

Унутры храма завяршылі аздабленне драўлянай сцяны знутры. Замянілі столь, падлогу ў алтарнай частцы. Узвялі балкон для пеўчых, галерэю. Усе гэтыя элементы драўляныя. У якасці матэрыялу выкарыстоўваўся даўгавечны дуб.

У пачатку 2018 года быў завершаны капітальны рамонт драўлянай сцяны храма. Тады была адноўлена апорная здольнасць каркаса будынка, драўляная сцяна была выраўнаваная па гарызанталі і вертыкалі, заменена ашалёўка фасада.

Неўзабаве ў Каложскай царкве будзе абсталявана археалагічнае акно. Частку падлогі накрыюць моцным шклом: пад ім прыхаджане і наведвальнікі царквы змогуць разгледзець падмурак, а таксама рэшткі некалі страчанай старадаўняй калоны храма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0