Сайт пасольства ЗША ў Беларусі перастаў абнаўляцца праз «шатдаўн» (спыненне фінансавання), які доўжыцца з 22 снежня.
Урад ЗША часткова прыпыніў сваю працу з-за супрацьстаяння Дональда Трампа і дэмакратаў у сенаце праз фінансаванне сцяны на мяжы з Мексікай.
Трамп папрасіў выдзеліць на сцяну 5,7 мільярда даляраў. Трамп заявіў, што ўрад ЗША не пачне працу, пакуль дэмакраты не дадуць грошай на сцяну.