09.01.2019 / 12:00

Мінздароўя: За год у Беларусі зафіксавалі 254 выпадкі адру, прычым 27% захварэлі паўторна

З канца лютага мінулага года ў Беларусі зарэгістраваны 254 выпадкі адру. Пра гэта распавяла намеснік начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан.

З 20 лютага 2018 года ў Беларусі зарэгістравалі 254 выпадкі адру.

— Апошнія выпадкі — у Мінску, сярод жыхароў Украіны, якія ехалі цягніком Кіеў — Рыга і ў цягніку выявілі ў сябе сып. Яны выйшлі ў Мінску, бо тут у іх знаёмыя. Хуткая іх шпіталізавала, гэта мама і дзіця, — адзначыла Іна Карабан.

Прыкладна 26% хворых — дзеці.

— Каля 27% усіх тых, хто захварэў на адзёр, маюць звесткі пра вакцынацыю. Каля 73%, атрымліваецца, не былі вакцынаваны або вакцынаваны не да канца.

Іна Карабан патлумачыла, чаму дзве прышчэпкі ад адру часам не гарантуюць таго, што чалавек сапраўды не захварэе. Паводле слоў спецыяліста, многае залежыць ад таго, як арганізм адрэагаваў на выпрацоўку антыцелаў пасля вакцынацыі. «Напластаванне хранічных захворванняў, ВРВІ ўплывае на тое, што выпрацоўваецца недастатковая колькасць антыцелаў», - адзначыла яна. Як паказвае практыка, поствакцынальны перыяд у тых, хто захварэў пасля прышчэпкі, праходзіць не бясхмарна, дадае БелТА.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру