09.01.2019 / 13:55

Кот у Шчучынскім раёне выратаваў гаспадара на пажары 4

Пухнаты герой наадрэз адмовіўся фатаграфавацца, 112.by

Увечары 8 студзеня шчучынскія ратавальнікі выязджалі на пажар у вёску Корсакі. На месцы здарэння разлікі МНС заспелі адкрытае гарэнне даху жылога дома, паведамляе 112.by

Высветлілася, што 32-гадовы мужчына жыве адзін, нідзе не працуе. Як распавёў сам гаспадар, вечарам ён пакурыў, затушыў недакурак у попельніцы і лёг спаць.

Праз некаторы час прачнуўся ад таго, што кот драпае яму твар. У гэты ж час у дзверы ўжо грукала суседка, якая звярнула ўвагу на дым. Пакінуць дом праз дзверы не ўяўлялася магчымым, веранда ўжо была ахоплена агнём. Прыйшлося выбірацца праз акно. 

Крыху больш за паўгадзіны пайшло на барацьбу з полымем. У выніку пажару пашкоджаны дах, перакрыцце, маёмасць у доме, закураныя сцены. Людзі не пацярпелі. Ёсць здагадка, што ўзгаранне магло адбыцца з-за кароткага замыкання электраправодкі. Некаторы час пагарэльцу прыйдзецца пажыць у прыяцеля ў суседняй вёсцы.

4
фелікс / Адказаць
09.01.2019 / 14:31
Кот - кемлівы. Разумее, што як кармільца не стане, то на вуліцы апынецца.
16
циник / Адказаць
09.01.2019 / 14:55
Кот себя хотел спасти
0
Котіс / Адказаць
09.01.2019 / 15:38
Гераічны коця, выратаваў гаспадара.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру