У сяле Чыгіры Благавешчанскага раёна Прыамур'я з'явілася зімовая горка з заледзянелых нечыстот. З яе пачалі катацца дзеці, паведамляе «Амур.инфо».
Фота: Амур.инфо.
29 снежня нечыстоты пацяклі па вуліцы ўніз да прыватных катэджаў, затым дарога абледзянела, і дзеці пачалі катацца з «горкі», што ўтварылася.
Аварыя адбылася з-за перапоўненых септыкаў у нядаўна пабудаваных трохпавярховых дамах. Кіруючая кампанія адмовілася абслугоўваць жыхароў пасля таго, як яны не пагадзіліся з высокімі цэнамі, і скасавала дагавор з прадпрыемствам, што адпампоўвала нечыстоты.