Галоўная каштоўнасць беларускай дзяржавы — гэта людзі, якія сваім талентам, творчасцю і працавітасцю прымнажаюць славу краіны. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўручэння прэміі «За духоўнае адраджэнне», спецыяльнай прэміі і прэміі «Беларускі спартыўны Алімп», перадае БелТА.

Фота: БелТА.

Фота: БелТА.

«Мы заўсёды будзем асцярожна ставіцца да сваіх культурных здабыткаў. Але галоўная каштоўнасць дзяржавы — гэта вы, нашы людзі, якія сваім талентам, творчасцю, працавітасцю прымнажаюць яе славу, натхняюць суайчыннікаў на добрыя справы, з'яўляюцца сапраўднымі патрыётамі», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік Беларусі адзначыў, што на долю беларускай зямлі выпала шмат выпрабаванняў, але яна заўсёды адраджалася і пачынала квітнець яшчэ больш.

«Дзякуем калектывам, якія захоўваюць нашу самабытную культуру. Аўтарам і выканаўцам, што ўслаўляюць любімы край у сваёй творчасці, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Адзначаем усіх таленавітых дзеячаў культуры, чые праекты былі прызнаныя найлепшымі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0