У Бярозаўцы пасля канфлікту з сужыцелькай малады чалавек выпаў з акна трэцяга паверха, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Паведамленне пра тое, што з акна жылога дома выпаў чалавек, у дзяжурную часць паступіла ад жанчыны, што праходзіла побач.
Хлопец выпаў не па сваёй волі. На месца прыехала следча-аператыўная група. У кватэры затрымалі падазраваную — сужыцельку пацярпелага 1986 года нараджэння. Паміж імі адбыўся канфлікт.
Паводле папярэдняй інфармацыі, падазраваная была п'яная.
Хлопец 1989 года нараджэння жывы.