Пра здарэнне «Рэгіянальнай газеце» расказала афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог:

— Увечары пятага студзеня на прадпрыемстве ў Маладзечне бык траўмаваў мужчыну. Пацярпелага даставілі ў бальніцу ў Маладзечне. Восьмага студзеня ён памёр.

Па словах Таццяны Беланог, РАСК Маладзечна праводзіць праверку.

Следчыя гутараць з відавочцамі, вывучаць дакументы прадпрыемства, умовы працы. Канчатковая прычына смерці 51-гадовага работніка будзе вядомая пасля медыцынскай экспертызы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0