У магілёўскім аўтобусе кампанія маладых людзей (хлопец і дзве дзяўчыны) катэгарычна адмовілася купляць у кандуктара білеты, таксама як і прад'яўляць дакументы, якія даюць права на бясплатны праезд.

Калі кандуктар пачала дазволеную законам відэаздымку правапарушэння ў грамадскім месцы (арт. 18.30 КаАП Беларусі «Безбілетны праезд»), хлопец паспрабаваў прадставіць справу такім чынам, быццам парушальнік — не ён і яго сяброўкі, а работніца аўтапарка.

За быццам бы «здымку прыватнай асобы без яе згоды» (здымка правапарушальніка ў грамадскім месцы такой не лічыцца) малады чалавек пагражаў кандуктару двума гадамі «хіміі» і штрафам $5000. Хлопец заявіў, што ў яго дзве вышэйшыя адукацыі, другая з іх — юрыдычная, ён нібыта працаваў у кантрольна-рэвізійнай групе аўтапарка, таму не кандуктару яго вучыць. Маўляў, жанчыне прыйдзецца «ўсё жыццё на яго працаваць».

У рэшце рэшт, усе яны выйшлі з аўтобуса, так нічога і не паказаўшы. Напрыканцы хлопец з дзвюма вышэйшымі адукацыямі абазваў кандуктара «дурной».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?