Фота з нядзельнай урачыстасці. З сайту svjazep.org

Фота з нядзельнай урачыстасці. З сайту svjazep.org

Святарскія пасвячэнні ён атрымаў 16 снежня 1998 году ў Любліне з рук мітрапаліта Яна Мартыняка.

А. Андрэй Абламейка (народжаны ў 1970 г.) служыць у Менску, кіруе парафіяй Святога Язэпа (вул. Арджанікідзэ, 6, ля станцыі метро "Аўтазаводская").

З'яўляецца таксама протапрэзбітарам Цэнтральна-Заходняга протапрэзбітарату Беларускай грэка-каталіцкай царквы імя блаславёнага святамучаніка Мікалая Чарнэцкага, кіраўніком Сакратарыята Апостальскага Візітатара БГКЦ.

***

У нядзелю, 14 снежня на нядзельнай Эўхарыстыі адбылося вітанне а. Андрэя. Парафіяне падаравалі айцу ікону святога апостала Андрэя Першапакліканага разам са словамі ўдзячнасці за гэтыя гады ахвярнага служэння вернікам не толькі парафіі, але і ўсёй Царквы, паведамляе сайт svjazep.org ды віншуе святара:

«Зычым дарагому айцу Андрэю Божага блаславення, мудрасці, моцнага здароўя, энергіі, багатага плёну ў працы на Божай ніве. Няхай Бог узнагародзіць і блаславіць Вас, Ойча, на многія леты!»

«Наша Ніва» і сайт nn.by далучаецца да віншаванняў.

Чытаць яшчэ пра айца Абламейку:
Анатоль Сідарэвіч. Дыякан

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0