09.01.2019 / 20:20

Фальшывы старшыня садаводчага таварыства ў Віцебску прысвоіў больш за 1300 рублёў 1

36-гадовы рабочы аднаго з віцебскіх прадпрыемстваў прапанаваў на пасаду старшыні садаводчага таварыства сваю кандыдатуру. Ён без асаблівых цяжкасцей выйграў выбары і адразу пачаў дзейнічаць. Мужчына не аформіў дакументаў для ўступлення на пасаду, але стаў актыўна збіраць з пайшчыкаў узносы, паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.

Фактычна не маючы на ​​тое паўнамоцтваў, ён штомесяц адпраўляўся да дачнікаў з чарговым рахункам за ваду і электрычнасць. Сабраўшы сродкі, ён маментальна знікаў, а рэальныя рахункі камунальнікаў заставаліся без аплаты. За некалькі месяцаў сваёй дзейнасці мужчына вывудзіў у дачнікаў як мінімум 1300 рублёў.

Распачата крымінальная справа па артыкуле «Прысваенне або растрата».

0
Палкоўнік Зэман / Адказаць
09.01.2019 / 23:35
" Свет губляе духоўныя арыенціры, а беларусы дбаюць пра ўнутраную чысціню" (с)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру