Выкарыстоўваць на тэрыторыі Беларусі банкаўскія плацежныя карткі без мікрапрацэсара стандарта EMV можна будзе да 1 студзеня 2023 года (раней быў вызначаны тэрмін да 1 студзеня 2022 года), паведамляе БелТА.

З 1 студзеня 2020 года ў банкаматах і інфакіёсках, што ўсталёўваюцца, павінен быць арганізаваны прыём картак плацежнай сістэмы БелКарт з магнітнай паласой і мікрапрацэсарам стандарта EMV або толькі з мікрапрацэсарам стандарта EMV, а таксама рэгістрацыя аперацый з іх выкарыстаннем па тэхналогіі EMV.

З 1 студзеня 2021 года такія карткі павінны прымацца ва ўсіх банкаматах і інфакіёсках банкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0