Беларускія стартапы Teslasuit і Flo сталі лаўрэатамі Innovation Awards ад арганізатараў найбуйнейшай тэхналагічнай выставы CES, паведамляе Парк высокіх тэхналогій.
Разумны касцюм Teslasuit перамог у катэгорыі віртуальнай і дапоўненай рэальнасці.
Сэрвіс маніторынгу жаночага здароўя Flo выйграў у намінацыі «Праграмнае забеспячэнне і мабільныя праграмы».
«Мы вельмі шчаслівыя і рады атрымаць такое прызнанне. CES — адно з самых яркіх прафесійных мерапрыемстваў, якое аб'ядноўвае найлепшыя розумы і ідэі тэхналагічнай індустрыі», — адзначыў генеральны дырэктар Flo Дзмітрый Гурскі.
CES з'яўляецца найбуйнейшай выставай спажывецкай электронікі ў свеце. Сёлета сярод распрацовак, якія выклікалі інтарэс у наведвальнікаў — робаты, электратранспарт, разумныя тэлевізары, магчымасці 5G.
На пляцоўцы ў Лас-Вегасе ўпершыню дэманстраваліся прадукты, якія затым змянялі свет: ад відэамагнітафонаў і камер да гульнявых прыставак і CD.