10.01.2019 / 06:16

Парламент Венесуэлы заявіў пра інфляцыю 1 700 000% па выніках года

Інфляцыя ў Венесуэле па выніках 2018 года склала амаль 1 700 000%; у снежні яна вырасла на 141,75%. Пра гэта ў Twitter напісаў кіраўнік камісіі па фінансах і эканамічным развіцци парламента краіны Рафаэль Гусман.

«З такім паказчыкам Венесуэла ўвайшла ў лік трох краін з самай высокай інфляцыяй у сусветнай гісторыі», - адзначыў ён.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру