10.01.2019 / 08:39

Лідар апазіцыі перамог на выбарах прэзідэнта ДР Конга 5

digitalcongo.net

Выбарчая камісія Дэмакратычнай Рэспублікі Конга (былы Заір) абвясціла пераможцу прэзідэнцкіх выбараў - ім стаў лідар апазіцыі і кіраўнік партыі «Саюз за дэмакратыю і сацыяльны прагрэс» Фелікс Чысэкедзі, паведамляе Reuters.

Чысэкеддзі набраў 38,57% галасоў выбаршчыкаў. Чакаецца, што яго галоўны апанент Мартэн Фаюлу і іншыя кандыдаты ў найбліжэйшыя дні паспрабуюць аспрэчыць вынікі выбараў з-за парушэнняў.

Пасля гэтага Канстытуцыйны суд на працягу 10 дзён павінен будзе вынесці рашэнне. Калі суд прызнае перамогу Чысэкедзі, то ён стане першым лідарам краіны з часоў Патрыса Лумумбы, які прыйшоў да ўлады з дапамогай электаральнага працэсу, адзначае Reuters.

Дзейным прэзідэнтам ДР Конга з'яўляецца Жазэф Кабіла, які знаходзіцца ва ўладзе з пачатку 2001 года. У снежні 2016 г. паміж ім і апазіцыяй было дасягнута пагадненне, згодна з якім Кабіла паабяцаў пакінуць сваю пасаду да канца 2017 года. Аднак у лістападзе 2017 года выбарчая камісія адклала правядзенне прэзідэнцкіх выбараў, перанёсшы іх на снежань 2018 года.

0
Ёпрст / Адказаць
10.01.2019 / 09:03
Неяк мы ужо нават ад некаторых краін Афрыцы пачынаем адставаць :-). І нават па сярэдніх зарплатах!
1
Ян Севярын Бакей / Адказаць
10.01.2019 / 10:08
Ёпрст,гэта ўсё таму, што Кабіла -недавучка, не слухаў "отца народов", не ведае, што "кадры решают всё" і не патурбаваўся на падлік галасоў паставіць "заслужоную юрыстку " зь якой -небудзь правінцыйнай вёскі Млумбу-тутумбу... а ў "прагрэсівнай Афрыке" часта бывае, што кракадзілы, якія перамаглі "на дэмакратычных выбарах", урачыста і рытуальна зьядаюць пераможаных кракадзілаў ...
1
Непрыхвасьцень / Адказаць
10.01.2019 / 10:59
Нереальная новость для рб.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру