10.01.2019 / 09:12

Журналісты падлічылі, колькі атрымае жонка самага багатага чалавека пасля разводу. Вельмі шмат 7

Яна стане самай багатай жанчынай у свеце.

Па падліках агенцтва Bloomberg Макензі Безас, жонка заснавальніка амерыканскай кампаніі Amazon Джэфа Безаса, пасля разводу можа стаць самай багатай жанчынай у свеце.

У агенцтве лічаць, што Макензі Безас можа атрымаць пасля разводу $ 69 мільярдаў.

У Bloomberg ацанілі актывы Безаса ў $ 137 млрд, пры гэтым часопіс Forbes лічыць, што ён валодае $ 150 млрд.

У дадзены момант Безас або яго прадстаўнікі не паведамлялі аб наяўнасці дамовы, які рэгламентуе працэс падзелу маёмасці паміж мужам і жонкай. Апытаныя Bloomberg аналітыкі мяркуюць, што іх актывы проста будуць падзелены на дзве часткі.

2
Ян Севярын Бакей / Адказаць
10.01.2019 / 10:02
ох і любяць у нас лічыць грошы ў чужых кішэнях... асабіста мне ўсё роўна, што там атрымае "былая жонка Безаса"... да таго ж неяк сумніўна, што ў іх не было ніякага кантракта на гэты выпадак і сітуацыя не абгаворвалася. Развод - на авіякатастрофа, не адбываецца неспадзявана-спантанна-нечакана...
5
фелікс / Адказаць
10.01.2019 / 10:28
Шэраговых амерыканцаў нярвуюць усе гэтыя безасы, у чыіх кішэнях акумулюецца 50% грошай краіны.
6
Казік / Адказаць
10.01.2019 / 10:35
Будзе іранічна, што самая багатая жанчына ў свеце грошы не зарабіла, а ад раздзелу маёмасці атрымала.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру