10.01.2019 / 10:02

Гулец НБА спрабаваў зрабіць пас, але з усёй сілы запусціў мяч у твар суперніку ВІДЭА

Гулец «Мілуокі Бакс» Яніс Адэтакунба запусціў мяч у твар Джэймса Хардэна з «Х'юстан Рокетс» падчас матчу рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі (НБА). Відэазапіс апублікаваны ў Instagram-акаўнце ESPN.

Адэтакунба паспрабаваў выканаць пас партнёру з развароту, але замест гэтага магутна кінуў мяч у галаву суперніка. Хардэн ад такога ўдару упаў на паркет, аднак здолеў падняцца і працягнуць гульню.

Сустрэча завяршылася перамогай «Мілуокі» з лікам 116:109

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру