10.01.2019 / 10:27

«Белавія» прапануе за 35 еўра злётаць у Парыж ці Ларнаку 6

«Белавія» вызначыла новыя напрамкі, на якія распаўсюджваюцца эксперыментальныя тарыфы.

Спіс акцыйных напрамкаў папоўнілі авіярэйсы ў Ніжні Ноўгарад, Калінінград, Парыж і Ларнаку. Кошт квіткоў складзе ў адзін бок 10 еўра плюс таксы і зборы, туды-назад — 20 еўра плюс таксы і зборы.

Атрымліваецца, што поўны кошт квітка з Мінска ў Парыж складае 34 еўра, у адваротны бок — 84 еўра.

Квіток у Ларнаку (Кіпр) каштуе 35 еўра, а назад — 53 еўра.

Час рэалізацыі білетаў — 10 студзеня з 9.00 да 23.59 па мінскім часе.

Перыяд падарожжа: з 11 студзеня па 10 лютага (дата вяртання па другім купоне). Акцыя дзейнічае пры куплі білетаў як з Мінска, так і ў Мінск.

Змена часу і даты вылету забаронена.

Заставачнае фота pixabay.com

2
Бліскавіца / Адказаць
10.01.2019 / 10:20
Ну пішыце праўду! Там жа не 10 еўра! Пішыце кошт са зборамі!
2
Адыкватник) / Адказаць
10.01.2019 / 10:49
неужто надоело белавии пустые самолеты катать???
проверил есть промотариф в париж - 34,5 $  тока по 1 рейсу в день! а ведь только такие тарифы и должны быть!!  тогда и туристы будут
1
Skarbnik / Адказаць
10.01.2019 / 12:28
а чаму спасылка на расейскую вэрсію, а не беларускую https://by.belavia.by/news/3935331/?
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру