10.01.2019 / 10:30

Мінскае «Дынама» рассталася з Сяргеем Гурэнкам. Гэта быў 32-і трэнер за 20 гадоў 2

Прессбол

Мінскае «Дынама» рассталася з галоўным трэнерам Сяргеем Гурэнкам. Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў сталічным клубе.

Гурэнка ўзначаліў «Дынама» ў маі 2017 года. Пад яго кіраўніцтвам каманда набрала роўную колькасць ачкоў з БАТЭ ў чэмпіянаце-2017, але з-за паражэнняў у асабістых сустрэчах заняла другое месца. У наступным сезоне мінчукі фінішавалі трэцімі.

Першую трэніроўку «Дынама» правядзе кіраўнік дубля Арцём Чалядзінскі. Пры гэтым клуб цікавіцца расійскімі спецыялістамі Андрэем Ціханавым і Андрэем Каракам.

Гурэнка быў 32-м трэнерам «Дынама» з таго часу, як клуб узначаліў Юрый Чыж.

1
Serg / Адказаць
10.01.2019 / 14:39
Вот идиоты!!! Чижа метлой из страны пора, а не только из Динамо!!!
0
Niemand / Адказаць
10.01.2019 / 15:24
"Пры гэтым клуб цікавіцца расійскімі спецыялістамі Андрэем Ціханавым і Андрэем Каракам"
--- 
Ну, калі плануеш праз паўгады выкінуць трэнера, то гэтыя кандыдатуры самае то.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру