10.01.2019 / 12:26

Зарэзала мужа і пайшла святкаваць Новы год: падрабязнасці забойства ў Шумілінскім раёне 10

Усё адбылося як звычайна — пасля ўжывання алкаголю.

55-гадовы мужчына жыў разам са сваёй 58-гадовай каханкай каля 15 гадоў. 7 гадоў таму яны пераехалі ў вёску ў Шумілінскім раёне.

29 снежня вяскоўцы адправіліся па пакупкі, сярод іншага, яны купілі шэсць пляшак віна. Як вярталіся назад, мужчына затрымаўся ў суседняй вёсцы, каб дапамагчы па гаспадарцы знаёмай.

Калі ён вярнуўся дадому, яго сужыцелька разам са сваім 34-гадовым сынам ужо выпілі дзве пляшкі. Жанчына закаціла сцэну рэўнасці і схапіла са стала нож. А затым нанесла ўдар мужчыну ў грудзі.

Паранены змог самастойна дайсці да ложка, але яму не сталі выклікаць хуткую, баючыся арышту. Жанчына з сынам апрацавалі рану і працягнулі выпіваць. Толькі раніцай яны зразумелі, што мужчына памёр. Праўда, іх гэта не засмуціла.

Маці з сынам адправіліся ў суседнюю вёску да знаёмай святкаваць далей. У навагоднюю ноч жанчына ўсё ж прызналася прыяцельцы ў забойстве. Чуткі пра гэта разышліся па вёсцы, і суседзі выклікалі міліцыю.

— Калі жанчыну затрымлівалі, яна была ў нецвярозым стане. Аб сваім мужу яна нават не ўзгадала. А вось яе сын, пабачыўшы міліцыянтаў, паспеў уцячы, — прыводзіць словы следчых газета «Герой працы».

Цяпер лёс забойцаў будзе вырашаць суд.

nn.by

5
фелікс / Адказаць
10.01.2019 / 12:38
Спіртное - зло.
8
Aleh / Адказаць
10.01.2019 / 12:40
Забавно общество готова смирится с тем что женщин не кознят ,хотя у жертвы тоже есть мать которая желает смерти убийцы,а вот мужчин казнить даже надо.
Смехотворная ситлуация с точки зрения духа права где утверждается,что все перед законом равны.
А так же духу гендерного равноправия.
4
Аляксандр comrade / Адказаць
10.01.2019 / 12:54
Ну как всегда в хрустальном сосуте: женщине трешку. Был бы мужчина -вышку или 25. 
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру