10.01.2019 / 12:17

«Мы ўмеем вырашаць»: на нарадзе ў Лукашэнкі гавораць пра эканоміку і «падыходы да далейшага развіцця інтэграцыйных напрамкаў» 3

Падчас нарады

Аляксандр Лукашэнка праводзіць сёння нараду аб сацыяльна-эканамічным развіцці краіны у 2019 годзе і падыходах да далейшага развіцця інтэграцыйных напрамкаў.

«Няма неабходнасці казаць, што святы скончыліся і трэба інтэнсіўна ўключацца ў працу. Год будзе нялёгкі, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Няма неабходнасці, бо мы не адпачывалі так, як нашы суседзі, тыдзень-два. Мы даўно прыступілі да працы, таму настроены на патрэбны лад».

Падчас нарады кіраўнік дзяржавы прапанаваў абмеркаваць пытанні эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця Беларусі ў 2019 годзе. «Шмат пра гэта гаворыцца, і пра тое, што гэта перадвыбарчы год — гэта сапраўды так. У нас дастаткова пытанняў, якія трэба вырашаць лепш, чым яны вырашаюцца ў цяперашні час. Мы ўмеем вырашаць гэтыя пытанні», - сказаў ён.

«Усё гэта падлягае абмеркаванню, каб не было ніякіх недамовак і, галоўнае, каб у вас не заставалася нейкіх сумневаў з нагоды рашэння адчувальных пытанняў для нашай краіны», - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

0
дзядзька Рыгор / Адказаць
10.01.2019 / 13:03
 Няма неабходнасці, бо мы не адпачывалі так, як нашы суседзі, тыдзень-два
https://nn.by/?c=ar&i=223401

как, однако, тонко стали расставляться акценты.
0
Ёпрст / Адказаць
10.01.2019 / 14:31
Я так разумею, каб не Пуцін, дык і не было б ніякай небяспекі у "выбарах". Памятае пра 2010 і мары Крамля. Сідорскага не проста так імгненна зняў! Падзеі тых выбараў вельмі нагадвалі варыянт палацавага перавароту. Шматтысячны натоўп на плошчы побач з Саветам міністраў, Сідорскі разам з міністрамі абвяшчае пра уладу народа з імі начале і пры падтрымку Масквы, бла-бла пра дэмакратыю і затым капец уладе Лукашэнкі і разам  незалежнасці Беларусі. Вось таму той мітынг быў так жорстка разагнан
1
Serg / Адказаць
10.01.2019 / 14:36
Пока ни к одним выборам кроме 1994 никто не подготовился!!! Кругом саботаж, накручивание голосов, подачки к выборам и судилища Верховного суда даже ночью как в 2010!!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру