У гатэлі DoubleTree by Hilton у Мінску 9 студзеня прайшла сустрэча з нобелеўскай лаўрэаткай Святланай Алексіевіч. Арганізатарам выступіла ІТ-кампанія Andersen. А мадэратарам сустрэчы быў дырэктар прадпрыемства Аляксандр Хоміч.

Аляксандр Хоміч і Святлана Алексіевіч.

Аляксандр Хоміч і Святлана Алексіевіч.

Калі адна з глядачак з залы папрасіла Святлану Алексіевіч даць ацэнку палітычнай сітуацыі ў Беларусі, то Хоміч адрэагаваў так:

«Давайце так, мы дамаўляліся на гэтай сустрэчы не падымаць такія пытанні, мы размаўляем аб літаратуры», — адказаў Хоміч.

«Не, мы будзем, такое можна адказаць. Можна-можна, калі чалавек прыйшоў, — запэўніла Алексіевіч. — Я адкажу караценька, каб нашы арганізатары не аказаліся ў цяжкой сітуацыі. Мы маем справу з чалавекам, які спіць, які не прачнуўся, які есць, апранаецца, але не прачнуўся. І што павінна здарыцца, каб ён прачнуўся, я не ведаю, мабыць, нейкі моцны зрух».

Калі ў адным з наступных пытанняў у Алексіевіч сталі цікавіцца, чаму беларусы не такія разняволеныя, як палякі ці ўкраінцы, то пісьменніца пажартавала і засмяялася: «Ад вашых пытанняў наш арганізатар ужо ў жаху».

Напярэдадні сустрэчы ўмовай акрэдытацыі журналістаў было ўзгадненне канчатковага тэксту з арганізатарамі. Гэта выклікала абурэнне ў медыйнай прасторы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?