29 снежня ў пункце пропуску «Брэст» затрымалі 24-гадовага расіяніна, які вёз з Польшчы наркотыкі. Паводле неафіцыйных даных, затрыманым з'яўляецца сын расійскага алігарха, уладальніка некалькіх буйных транспартных кампаній Канстанціна Шарыгі, Аляксандр, паведамляе Tut.by.

Аляксандр Шарыга. Скрыншот відэа Расія 1.

Аляксандр Шарыга. Скрыншот відэа Расія 1.

Паводле следства, 29 снежня малады чалавек ехаў на Mercedes з Польшчы ў Беларусь праз пункт пропуску «Брэст». Падчас дагляду ў яго знайшлі гашышны алей і марыхуану. Яго затрымалі і ўзялі пад варту.

Згодна з вынікамі медыцынскага агляду, кіроўца Mercedes быў п'яны (0,56 праміле).

8 студзеня хлопцу прад'явілі абвінавачванне па ч. 1 арт. 328-1 КК (незаконнае перамяшчэнне праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь наркатычных сродкаў).

Як паведамілі Tut.by дзве незалежныя крыніцы, затрыманым з'яўляецца сын расійскага алігарха Аляксандр Шарыгі. У Следчым камітэце Tut.by гэтую інфармацыю не пацвердзілі, але і не абверглі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0