Працоўная група па выпрацоўцы прапаноў аб далейшым развіцці беларуска-расійскай інтэграцыі створана распараджэннем прэм'ер-міністра Сяргея Румаса. Яе ўзначальвае міністр эканомікі Дзмітрый Круты, паведамляе сайт урада.

Эксперты па адпаведных напрамках фармуюць парадак будучых перамоў, праводзіцца аналіз усёй дагаворнай базы Саюзнай дзяржавы, Еўразійскага эканамічнага саюза.

У склад групы ўвайшлі 30 чалавек. У іх ліку пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка, прадстаўнікі міністэрстваў замежных спраў, фінансаў, сельскай гаспадаркі і харчавання, энергетыкі, прамысловасці, абароны і шэрагу іншых, канцэрна «Белнафтахім», Нацыянальнага банка, КДБ, Дзяржпагранкамітэта, парламента і іншыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0