Кошка, прабраўшыся на ферму, напала на адну з работніц, а затым на каня. Пра здарэнне ў службу Смаргонскага РУП «ЖКГ» паведаміў загадчык фермай, паведамляе «Светлы шлях».
У гэты ж дзень хворую жывёлу застрэлілі і на службовым транспарце адвезлі ў ветлабараторыю для даследавання на шаленства. Вынік быў станоўчым — кошка была хворая на шаленства.
На ферме ветэрынарныя спецыялісты правялі прафілактычную вакцынацыю супраць шаленства сельскагаспадарчых жывёл і вартавых сабак.