10.01.2019 / 19:51

Украіна ўвайшла ў топ-5 экспарцёраў аграпрадукцыі ў ЕС 13

Украіна ўвайшла ў пяцёрку лідараў сярод краін, з якіх у ЕС паступае імпарт сельскагаспадарчай прадукцыі. Адпаведныя звесткі абнародаваны сёння Еўракамісіяй у даследаванні пра стан гандлю сельскагаспадарчай прадукцыяй станам на кастрычнік 2018 года, перадае Укрінфарм.

«Сельскагаспадарчы імпарт з трэціх краін за перыяд 12 месяцаў з лістапада 2017 па кастрычнік 2018 зарэгістраваны на ўзроўні 115,2 мільярда еўра… Найбольш важнымі напрамкамі, адкуль у ЕС паступае сельскагаспадарчы імпарт, за мінулыя 12 месяцаў застаюцца Бразілія (12,0) і ЗША (11,5), за якімі ідуць Кітай, Аргенціна, Украіна, Швейцарыя, Турцыя і Інданезія — на кожную з гэтых краін прыходзіцца ад 4,4 да 5,5 мільярда еўра», — гаворыцца ў дакуменце.

Украіна заняла першае месца па тэмпах росту сельскагаспадарчага імпарту з краін ЕС (+16%).

69
Ляксандра / Адказаць
10.01.2019 / 20:47
Сало полным ходом из Польши завозят,а что туда продают?Пол Украины же сорняками заросло.
4
Канстанцін з-пад Оршы / Адказаць
10.01.2019 / 21:54
Ляксандра, а вы там былі ? Дык з'ездзіця паглядзіця ,у адрозненні ад большай часткі расейскіх зямель ,паросшых бур'янам, на ваша дзіва , украінскія апрацованыя.Выключэнне толькі акупаваныя расейцамі.
4
Лявон Баршчэўскі / Адказаць
10.01.2019 / 21:58
Ляксандра,

ва Украіне ў кожным выпадку пустазельлем зарасло непараўнальна менш зямлі, чым у Расіі. 
Дый у Беларусі... праедзьцеся па Ушацкім, Гарадоцкім ці Расонскім раёнах убаку ад шасэйных дарог.
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру