У Беларусі робіцца больш жорсткім парадак аказання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі. Гэта прадугледжана ўказам №10, які Аляксандр Лукашэнка падпісаў 10 студзеня.

Устаноўлена, што дзяржпадтрымка можа аказвацца ў выключных выпадках па рашэнні прэзідэнта толькі ў выглядзе бюджэтнай пазыкі для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, якія прайшлі дзяржаўную комплексную экспертызу і якія маюць станоўчае заключэнне.

Указам удакладнены пералік асоб, якія могуць разлічваць на дзяржпадтрымку. У спіс трапілі юрыдычныя асобы — рэзідэнты Беларусі (за выключэннем бюджэтных арганізацый, банкаў, Банка развіцця Беларусі, страхавых і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, калі іншае не ўстаноўлена кіраўніком дзяржавы) і індывідуальныя прадпрымальнікі.

Пры гэтым умовай аказання дзяржпадтрымкі з'яўляецца дасягненне прадпрыемствам асноўных паказчыкаў дзейнасці: рэнтабельнасць продажаў, прадукцыйнасць працы, зніжэнне ўзроўню затрат на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі.

Карэкціроўка паказчыкаў надалей забараняецца. Калі гэтыя паказчыкі не будуць дасягнутыя, пазычальнік павінен будзе датэрмінова вярнуць бюджэтныя сродкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0