10.01.2019 / 21:04

У Нарвегіі ўзніклі праблемы з работай GPS недалёка ад мяжы з Расіяй 3

Авіяцыйны рэгулятар Нарвегіі папярэдзіў пілотаў, якія выкарыстоўваюць паветраную прастору рэгіёну Фінмарк у раёне мяжы з Расіяй, пра перабоі ў рабоце сістэмы GPS, паведамляе The Barents Observer.

Паводле выдання, паведамленне аб тым, што сігнал GPS можа праходзіць з перашкодамі, было апублікавана 9 студзеня ў 11.35 па мясцовым часе.

Пакуль не ясна, які самалёт заўважыў перашкоды ў сістэме GPS, аднак гэта адбылося паміж 11.00 і 12.00 у аэрапорце Кіркенэса (горад ля мяжы з Расіяй).

Папярэджанне будзе дзейнічаць да 31 студзеня.

Раней Нарвегія і Фінляндыя абвінавацілі Расію ва ўмяшанні ў работу сістэмы GPS падчас вучэнняў НАТА Trident Juncture.

12
ugo / Адказаць
10.01.2019 / 23:28
А паўночнае ззянне хіба не ўплывае на працу электронікі. Цяпер там палярная ноч. Самое тое.
6
вася чэсных / Адказаць
11.01.2019 / 00:02
Ugo, а кто устроил полярную ночь и спровоцировал северное сияние? Эти восточные соседи в своём "стремлении нагадить каждому" и не на такое способны!!!
0
Дед Мороз / Адказаць
11.01.2019 / 07:12
гнать скрэпных оттуда
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру