У фінал прэміі Golden Kitty Awards выйшлі 4 беларускія стартапы, паведаміў на сваёй фэйсбук-старонцы беларускі інвестар Юрый Мельнічак.
Сярод іх: Wanna Nails — праграма для падбору колеру лаку для пазногцяў, OneSoil Map — карта сельскагаспадарчых палёў, спартыўная праграма для гадзіннікаў Apple RocketBody, а таксама праграма, што зацямняе вэбсайты Dark Reader.
Да 15 студзеня за іх можна прагаласаваць на старонцы конкурсу.