11.01.2019 / 09:56

Былы пасол Расіі ў Беларусі: Расіяне стаміліся ад эканамічных праблем, трэба аднавіць адносіны з Еўропай 14

78-гадовы Аляксандр Сурыкаў, які 12 гадоў (2006—2018) быў паслом Расіі ў Беларусі, вярнуўся жыць на сваю малую радзіму, у Алтай. У інтэрв’ю мясцоваму парталу Altapress ён падзяліўся сваімі поглядамі на сітуацыю ў Расіі і Беларусі. На ягоную думку, расійскі народ стаміўся ад эканамічных праблем. Выхад Сурыкаў бачыць у змене курсу — наладжванні адносін з Еўропай. Тое ж ён лічыць галоўнай задачай і для Беларусі.

Аб прапанове застацца ў Беларусі

— Дома ў Беларусі ў мяне няма. Хоць прапанова застацца была — проста жыць. Працаваць я ўжо больш не збіраўся. Але я не застаўся там. Я вырас у Алтайскім краі, тут карані маіх дзяцей. Для мяне гэта дом.

«Узнікае напружанне»: пра агрэсію ў расійскім грамадстве

— У людзей назапасілася стомленасць. Некалькі гадоў мы жылі развіваючыся, рос дабрабыт грамадства. З 2014 года і сацыяльна-эканамічныя паказчыкі, і даходы насельніцтва сталі ісці стабільна ўніз. І гэта стала адкладаць адбітак на светаадчуванне чалавека. Ён у краму прыходзіць, а там раз — разлічваў нешта купіць, а не выходзіць. І не толькі ён сам, але і ўся яго сям'я. Добра, год можна пацярпець, два, нават тры. Але ўжо чатыры. І кажуць, што будзе яшчэ горш.

Да таго ж, запусцілі няўдала пенсійную рэформу. Яна не адпавядае логіцы, шчыра кажучы. З аднаго боку, гаворыцца аб высокіх тэхналогіях, рабатызацыі, лічбавай эканоміцы. А гэта — скарачэнне працоўных месцаў. Гэта значыць, трэба думаць, куды вызваленых людзей уладкаваць, працуючае насельніцтва. Бо новых прадпрыемстваў ствараецца не так шмат. А тут кажуць тым, хто ўжо павінен ісці на пенсію: «Вы яшчэ 5 гадоў папрацуйце, мы і вас уладкуем». Куды?

Такога кшталту рэформы могуць праводзіцца на стадыі інтэнсіўнага развіцця эканомікі. Тады чалавек, якому адкладаюць пенсію, разумее, што потым у яго гэтая пенсійная выплата будзе высокай. Ён сам і грамадства ў цэлым добра зарабляюць, чалавек можа нават нешта адкладаць. А калі ён чакае 13 тысяч і плюс тысячу, у яго, вядома, суцэльны негатыў.

Узнікае напружанне. А яно заўсёды выплюхваецца ў негатыўнае стаўленне да навакольнага жыцця. А яго заўсёды звязваюць з уладай, хоць ты забіся.

«Вы, што, нас бачыце ў паганскім Кітаі? Не»: аб супольных мэтах Расіі і Беларусі

— Расея мела дамову аб стратэгічным партнёрстве з Еўропай да 2008 года. Але потым здарыліся падзеі ў Грузіі. Пачалі зноў над ёй працаваць, але перашкодзілі падзеі ва Украіне. Але Расея выступае за тое, каб аднавіць гэты стратэгічны дакумент. Бо мы бліжэй да еўрапейскай супольнасці з пункту гледжання паходжання і ладу жыцця. І Беларусь гэтак жа. Наша галоўная задача — аднавіць адносіны з Еўрасаюзам, як і ў Беларусі. Пытанне ў часе. Вы, што, нас бачыце ў паганскім Кітаі, ці што? Не.

«Няма раўназначнай фігуры»: пра будучыню Лукашэнкі

— Я ўпэўнены, што ў 2020 годзе Аляксандр Рыгоравіч пойдзе на выбары і практычна ўпэўнены, што ён на іх пераможа. Няма цяпер раўназначнай фігуры. Вядома, пытаннем змены прэзідэнта прыйдзецца займацца, але за даляглядам 2020 года. Лукашэнка, увогуле ж, нават маладзейшы, чым Уладзімір Уладзіміравіч у нас. Ёсць яшчэ порах.

Сяргей Гезгала

6
Дед Мороз / Адказаць
11.01.2019 / 10:32
Какую то дичь несёт :) По причинам проблем, о которых он ляпнул: Начались проблемы в 2008 из-за того, что на Грузию напали. Начались проблемы в 2014 из-за того, что на Украину напали.
2
Базыль / Адказаць
11.01.2019 / 10:56
Ну вось, пасля Беларусі вярнуўся назад у Расію. Адчуў адразу. У Еўропу захацелася. 
Але ж перашкаджаюць падзеі, што прыпадкова "здарыліся" ў Грузіі, потым ва Ўкраіне...
І, зноў жа, нейкія знешнія сілы перашкаджаюць.
Трэба дома бываць часцей, рашаць свае праблемы у хаце, а не шукаць некага і нечага звонку... 
І перашкаджае вам свая імперская пыха ў першую чаргу.
Але гэтага вам не зразумець, калі за столькі стагоддзяў не зразумелі...
"У людзей назапасілася стомленнасць ад усяго"? А ўвесь свет стаміўся ад вас...
4
Адыкватник) / Адказаць
11.01.2019 / 10:58
Вполне адэкватна!!
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру