11.01.2019 / 10:57

Прычапілі «санкі» да аўтамабіля і разбіліся 1

Няшчасны выпадак адбыўся 10 студзеня каля 22.00 у вёсцы Ратайчыцы.

Кампанія маладых людзей забаўлялася катаннем на капоце ад старой машыны, які быў прычэплены да аўтамабіля. За рулём «Мерседэса» знаходзілася 18-гадовая дзяўчына, у імправізаваных санях - чацвёра чалавек.

Пры павароце капот занесла, і ён на хуткасці ўрэзаўся ў электрычны слуп.

Ад атрыманых траўмаў на месцы загінуў 22-гадовы мясцовы хлопец.

17-гадовага жыхара Брэста даставілі ў бальніцу, ён у рэанімацыі.

0
pb82 / Адказаць
11.01.2019 / 12:56
у 22 гады ўжо неяк можна ж уяўляць наступствы падобных учынкаў...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру