11.01.2019 / 12:02

17 студзеня ў «Галіяфах» — аўтограф-сесія Алены Брава

Кнігарня «Галіяфы» (Няміга, 3, цокальны паверх 47 бокс). Пачатак а 18:00.

Пісьменніца прэзентуе новую кнігу «Садомская яблыня»

Гэты раман можна прачытаць як пазбаўленую табу споведзь сучасніцы, як сатыру на карумпаваную правінцыйную бюракратыю альбо як «гісторыю хваробы».

Гумар ідзе побач з сімвалам і міфам, саладжавая мова ружовага чытва змяняецца брутальным прастамоўем, бязлітасны псіхалагічны аналіз суседнічае са шчырасцю інтымнага дзённіка.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру