11.01.2019 / 13:04

Кампанія Nike трапіла пад расследаванне ў Еўропе

Еўракамісія пачала расследаванне ў дачыненні да кампаніі Nike, перадае Reuters.

Мэта праверкі — высветліць, ці маглі падатковыя рашэнні ўладаў Нідэрландаў прадаставіць кампаніі несправядлівую перавагу перад канкурэнтамі.

Па дадзеных ЕК, улады Нідэрландаў у перыяд з 2006 па 2015 год вынеслі пяць падатковых заключэнняў, пры гэтым два з іх усё яшчэ застаюцца ў сіле. Адзначаецца, што гэтыя пастановы ўхвалялі неканкурэнтны метад разліку падатку на прыбытак дзвюх кампаній Nike, размешчаных у Нідэрландах.

На дадзеным этапе Еўракамісія мяркуе, што ліцэнзійныя плацяжы, ухваленыя падатковымі заключэннямі, скажаюць эканамічную рэальнасць.

Nike — адзін з найбуйнейшых у свеце вытворцаў спартыўных тавараў. Паводле апошніх звестак, кампанія зарабляе больш за 2 мільярды долараў у год.

nn.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру