Польшча арыштавала грамадзяніна Кітая, супрацоўніка прадстаўніцтва Huawei у Польшчы, і грамадзяніна Польшчы, які спецыялізуецца на пытаннях кібербяспекі. Іх абвінавачваюць у шпіянажы, паведамляе дзяржаўнае агенцтва PAP.
Спецслужбы абшукалі польскія офісы Huawei Technologies Cos Ltd і польскага мабільнага аператара Orange.
Раней пытанні да дзейнасці Huawei узніклі ў ЗША і Брытаніі.