Групоўка «Шалтай-Балтай» (ці «Ананімны Інтэрнацыянал») спецыялізавалася на публікацыях асабістых перапісак топ-менеджэраў і палітыкаў. Як распавядае Цеплякоў, групоўка дзейнічала пад кантролем людзей з Цэнтра інфармацыйнай бяспекі ФСБ. Супрацоўнікі спецслужбы маглі самі перадаваць матэрыялы для апублікавання, а таксама блакаваць некаторыя публікацыі.

«Гарантавалася нейкае заступніцтва, недатыкальнасць, і так, было неабходна дзяліцца фінансамі», — заявіў ён. Падрабязнасці фінансавых адносін Цеплякоў раскрываць не стаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?