11.01.2019 / 13:08

У Крыме новая хваля ператрусаў у крымскіх татараў 3

У пасёлку Раздольнае ў дамах крымскіх татараў праходзяць «следчыя мерапрыемствы», піша «Украінская праўда».

Адзначаецца, што, па папярэдняй інфармацыі актывістаў, у Раздольным ідуць следчыя мерапрыемствы ў дамах крымскіх татараў Эрнэста Аліева і Сервера Барыева.

У грамадскай арганізацыі паведамляюць, што Барыеў — зубны тэхнік, а Аліеў — будаўнік.

«Абодва з'яўляюцца мусульманамі, прытрымліваюцца рэлігійных прадпісанняў», — гаворыцца ў паведамленні.

Трэці ператрус праходзіць у доме крымскага татарына Асмана Асманава.

Сілавікі шукалі забароненыя прадметы і літаратуру, агледзелі аргтэхніку, нічога не было знойдзена і канфіскавана.

nn.by

2
Алёхна / Адказаць
11.01.2019 / 14:28
"прадпісанняў" - наказанняў або наказаў
Мяне аднаго бянтэжыць бясконцая саўковая трасянка НН?? Няўжо так цяжка ўзяць слоўнікі Ластоўскага, Насовіча і Станкевіча?
2
Ляксандра / Адказаць
11.01.2019 / 20:00
Па загалоўку спачатку падумаў пра масавыя ператрусы.А прачытаў-аказалася,што ўвесь пар у гудок вышаў.Траіх (!) з соцен тысяч "пашчупалі".Прымітыўнейшая прапаганда для бязглуздых.Хто толькі загалоўкі чытае.
0
Ляксандра / Адказаць
13.01.2019 / 18:40
Алёхна,Нет,лучше взять "слоуники" времён ВКЛ.Историчнее будет.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру