26-гадовы Мікалай Бяценя сышоў са здымнай хаты каля 6 раніцы 1 студзеня. Больш маладога чалавека ніхто не бачыў.

Апошні раз са сваякамі Бяценя гаварыў у тую ж ноч, званіў са здымнай хаты ў вёсцы Камароўка. Калі 2 студзеня ён не вярнуўся дадому і дазваніцца да яго не змаглі, сястра хлопца пайшла ў міліцыю.

Адразу пачалася пошукавая аперацыя. Міліцыя паведамляла, што ў пошуках Мікалая бралі ўдзел больш за 50 чалавек: вайскоўцы, памежнікі, міліцыянты і валанцёры. Вадалазы правяралі абвадныя каналы. Пазней колькасць тых, хто браў удзел у пошуках, павялічылася аж да 100 чалавек. Але плёну не было.

10 студзеня стала вядома, што па факце знікнення хлопца завялі крымінальную справу. Падазраюць, што ён мог быць забіты.

А 11 студзеня міліцыя паведаміла, што затрыманыя трое мужчын. Яны беспрацоўныя жыхары мясцовых вёсак Тамашоўка і Камароўка. Мужчын падазраюць у забойстве Мікалая Бяцені.

Але цела Мікалая пакуль так і не знайшлі, пошукі яго працягваюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?