11.01.2019 / 13:05

У БПЦ абверглі паведамленні аб магчымай адстаўцы мітрапаліта Паўла 1

president.gov.by

Прэс-сакратар Беларускай праваслаўнай царквы айцец Сяргей Лепін абверг інфармацыю, якая з'явілася на некаторых расійскіх сайтах пра тое, што ў Беларусі неўзабаве заменяць кіраўніка Царквы мітрапаліта Паўла, а на яго месца прызначаць зноў расейца — мітрапаліта Казанскага і Татарстанскага Феафана, піша Радыё Свабода.

«Па-першае, пра тое, што мітрапаліт зменіцца, пішуць ужо гадоў 5, з таго моманту, як яго толькі прызначылі.

Па-другое, мы з вамі чытаем адны і тыя ж тэлеграм-каналы і сайты.

На маю думку, ім трэба шукаць афіцыйныя крыніцы інфармацыі, а не нейкія ананімныя крыніцы. Чаму пішуць зараз пра мітрапаліта Татарскага і Казанскага Феафана, трэба спытацца ў аўтараў. Раней фігуравалі іншыя асобы, цяпер нешта новенькае з'явілася. Я не ведаю, адкуль яны гэта бяруць», — сказаў Сяргей Лепін.

Расійскі тэлеграм-канал сцвярджае, што мітрапаліт Павел — амерыканскі агент

0
Ёпрст / Адказаць
11.01.2019 / 18:03
Ужо бачна, што Павал заваліў даручаны яму ідэялагічны участак імперскай працы. Ні розуму, ні хітрасці :-)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру