11.01.2019 / 13:22

З нядаўна адкрытага моста ў Жыткавіцкім раёне (не з таго, пра які вы падумалі) звалілася машына з дзяўчынай-кіроўцай ФОТА 12

Інцыдэнт адбыўся 9 студзеня каля вёскі Ленін Жыткавіцкага раёна. Па драўляным мосце ехаў аўтамабіль і ўпаў у раку паведамляецца ў групе Укантакце ЧП Беларусь | Будзь у курсе!.

Як распавёў адзін з падпісантаў, дзяўчына на Rover пераязджала мост, у аўто лопнула кола і машыну панесла. На шчасце, кіроўца не пацярпела. Выбрацца з ёй дапамог іншы кіроўца, што праязджаў міма, піша Tut.by.

Мост праз раку Случ паміж аграгарадком Ленін і вёскай Нова-Ленін зусім новы. Узвялі яго ў канцы лістапада вайскоўцы. З'яўленне новага збудавання вырашыла праблемы мясцовых жыхароў, бо раней, каб дабрацца на іншы бераг ім было неабходна рабіць крук за 30 км.

9
фелікс / Адказаць
11.01.2019 / 13:32
паміж аграгарадком Ленін і вёскай Нова-Ленін 

Што добрага можа здарыцца у такім месцы ? Трэба тэрмінова перайменаваць абедзве вёскі у да-камуністычныя назвы.
6
Базыль / Адказаць
11.01.2019 / 13:37
Думаю, што нічога там не лопалася...
2
Aliaksandr / Адказаць
11.01.2019 / 15:14
Гэтая вёска мае такую назву яшчэ в 16в
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру