Расія не ставіць пад сумнеў курс на пашырэнне стратэгічнага ўзаемадзеяння з Беларуссю. Пра гэта ў пятніцу, 11 студзеня, заявіла афіцыйны прадстаўнік расійскага МЗС Марыя Захарава, яе словы прыводзіць interfax.by.

«Беларусь — наш надзейны саюзнік, партнёр. Курс на пашырэнне стратэгічнага ўзаемадзеяння з Мінскам не падлягае сумневу, гэта замацавана, у прыватнасці ў канцэпцыі знешняй палітыкі нашай краіны. Мы лічым, што ў рамках Саюзнай дзяржавы яшчэ шмат можна зрабіць, каб павысіць эфектыўнасць дадзенага інтэграцыйнага фармату», — заявіла яна журналістам на брыфінгу ў пятніцу, нагадаўшы, што з гэтай мэтай створана адпаведная расійска-беларуская рабочая група.

Такім чынам Захарава пракаментавала выказванне Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што Расія можа пазбавіцца адзінага саюзніка на заходнім кірунку, калі бакі не змогуць дасягнуць пагаднення аб кампенсацыях у сувязі з падатковым манеўрам у нафтавай сферы.

Лукашэнка прапануе пачаць пастаўкі нафты ў Беларусь праз краіны Балтыі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0