Кадр з фільма «Танна».

Кадр з фільма «Танна».

Мунгау Дэйн, малады акцёр, які сыграў галоўную ролю ў намінаваным на «Оскар» фільме «Танна», на днях памёр у сталіцы астраўной ціхаакіянскай дзяржавы Вануату.

Мунгау Дэйн не збіраўся быць акцёрам. Ён атрымаў ролю, таму што старэйшыны ягонага племені вырашылі, што ён самы прыгожы хлопец у іх паселішчы.

Хлопец атрымаў мянушку «Вануацкі Брэд Піт». Яму было 24 гады. У акцёра засталіся жонка Нэнсі і двое маленькіх дзяцей.

Фільм, цалкам зняты на Вануату, атрымаў мноства ўзнагарод, уключаючы дзве на Венецыянскім кінафестывалі 2015 года. Таксама стужка была намінаваная на прэмію «Оскар» як «найлепшы фільм на замежнай мове».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0