flickr.com
Старшыня камітэта міністраў Рады Еўропы атрымаў шорт-ліст кандыдатаў на пасаду генеральнага сакратара, адабраных краінамі - членамі арганізацыі. У яго трапілі кіраўнік МЗС Бельгіі Дыд'е Рэйндэрс, былы прэм'ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс, дэпутат парламента і былая кіраўнік МЗС Грэцыі Дора Бакаяні і намеснік прэм'ер-міністра і кіраўнік МЗС Харватыі Марыя Пейчынавіч Бурыч.
Згодна з устаноўленай працэдурай, камітэт міністраў Рады Еўропы правядзе гутаркі з кожным з кандыдатаў у сакавіку, пасля вынесе на разгляд Парламенцкай асамблеі рады фінальны спіс прэтэндэнтаў. Выбары пройдуць у чэрвені, да працы новы генеральны сакратар прыступіць 1 кастрычніка гэтага года.
З 2009 года пасаду генеральнага сакратара Рады Еўропы займае нарвежац Турб'ерн Ягланд (ён быў пераабраны ў 2014 годзе).