11 студзеня агучылі прысуд ураджэнцу адной з вёсак Рэчыцкага раёна. Мужчыну абвінавачвалі ў забойстве таксіста. Адметнасць справы ў тым, што злачынства адбылося яшчэ ў 1984 годзе.

35-гадоў таму невядомыя збілі і абрабавалі гомельскага таксіста. Тады злачынцаў не знайшлі.

А ў 2018 годзе ў затрыманага за рабаўніцтва мужчыны ўзялі адбіткі пальцаў і высветлілі, што яны супадаюць з адбіткамі аднаго з забойцаў таксіста.

У выніку 55-гадовага мужчыну суд прызнаў вінаватым і ў рабаўніцтве, і ў нанясенні цяжкіх цялесных пашкоджанняў, і ў забойстве з асаблівай жорсткасцю. Прычым судзілі яго па старым крымінальным кодэксе, узору 1960 года.

Вырак — 15 гадоў калоніі строгага рэжыму. Таксама мужчыну будуць прымусова лячыць ад алкагалізму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?