11.01.2019 / 15:31

Вынесены прысуд удзельнікам вечарынкі з псіхатропамі, дзе загінула дзяўчына 1

Суд Першамайскага раёна Мінска вынес рашэнне па крымінальнай справе аб незаконным абароце наркотыкаў, звязанага з гібеллю ад перадазіроўкі 19-гадовай студэнткі.

Абвінавачаныя — сем чалавек. Усіх іх вінавацілі ў незаконным без мэты збыту набыцці, захоўванні наркатычных сродкаў.

Суд прызнаў ўсіх фігурантаў вінаватымі. Двое з іх прысуджаныя да абмежавання волі на тэрмін 2 і 3 гады без накіравання ў папраўчую ўстанову.

Астатнія атрымалі пакаранне ў выглядзе 2 гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання.

0
Ляксандра / Адказаць
11.01.2019 / 19:51
Карацей,пакаціліся дзеці пад гару.Закочаць сумна,бо пры падтрымцы суддзяў выйшлі пасьля суда "героямі".А розуму то яшчэ,каб спыніцца,няма.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру