11.01.2019 / 17:59

Лукашэнка: Нас у найбліжэйшыя гады будуць спрабаваць на зуб, і трэба быць гатовымі адказаць на гэта 40

Беларусь у бліжэйшыя гады будуць «спрабаваць на зуб», і трэба быць гатовымі адказаць на гэта, заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння ў час прыёму напярэдадні старога Новага года, перадае БелТА.

«Год будзе розным для ўсіх: для кагосьці лёгкім, для кагосьці цяжкім. Але магу дакладна сказаць, што для нашай краіны, для нашага народа не толькі 2019, але і 2020 год будзе няпростым. Гэта не простыя гады, таму што, скажу шчыра, у гэтыя два гады нас будуць вельмі моцна «спрабаваць на зуб», на прадмет таго, ці вартыя мы, калі канкрэтызаваць, той незалежнасці, пра якую мы заўсёды і ўсюды гаворым», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«І нам трэба быць гатовымі адказаць на гэтае пытанне. Я абсалютна перакананы, што мы знойдзем годны адказ, — заявіў ён. — У спорце год таксама асаблівы, я пра гэта казаў. Таму год будзе няпростым, але вельмі цікавым, як нехта з журналістаў нядаўна сказаў».

13
Ёпрст / Адказаць
11.01.2019 / 18:18
Рыгоравіч, усе ужо дакладна бачаць гэтую пагрозу усім у Беларусі з боку гінучай расейскай імперыі! А персанальна для цябе выйсце толькі у беларушчыне, бо сжарэ цябе з Коляй крошка Цахес, калі даш слабіну! Ён ужо даўно персанальны шнурок для цябе падрыхтаваў. А потым насельніцтву дадуць інфу, што пасклізнуўся на бананавай скурке і некалькі разоў упаў на парэбрык
20
фелікс / Адказаць
11.01.2019 / 18:21
Набівае сабе цану. Да-да, все вакол врагі, і ты - адзіная наша зашчыта. Куды ж без цябе. Сусвет, відаць патраціў все свае запасы геніяў, калі цябе нарадзіў. У нас е адказ - ідзі на пенсію.
11
Андрэй. Minsk / Адказаць
11.01.2019 / 18:28
В двух словах: ¡No pasarán!
Паказаць усе каментары/ 40 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру